Ларин Михаил - Прышлы (На Белорусском Языке)
Мiхась Ларын
Прышлы
Пераклад: Мiхась Шупенька
1. Салдаценкаў
На турбазе ўжо пяты дзень запар роў архаiчны рэпрадуктар. Я ўжо пракляў
усё на свеце i еў сябе поедам. Паддаўся, iдыёт, на ўгаворы супрацоўнiкаў
нашага канструктарскага аддзела. Асаблiва Светка Нiкiшова, капiроўшчыца,
распiналася.
- Дык вы яшчэ зусiм не былi на нашай турбазе, Мiкалай Мiкалаевiч?
- Не быў, - адказваю.
У яе - вялiзныя здзiўленыя вочы.
- Як жа гэта так, Мiкалай Мiкалаевiч? Шэсць гадоў робiце ў аддзеле i нi
разу... Шмат страцiлi. Там райскiя мясцiны, скажу вам. Я ўжо была двойчы. Як у
казцы! А якая рыбалка! Шашлыкi - аб'ядзенне!
Добрая цаца! Паехаў у гэтую iдыёцкую глухамань. Гадзiны чатыры цягнулiся
сюды ў спякоту на аўтобусе. Можа, Нiкiшова думала, што я на яе вока кiнуў?
Першы дзень ад мяне нi на крок не адыходзiла. Ну i дурнiца. Цi, можа, я дурань
- не ведаю. Потым адчапiлася яна. У яе кавалер з'явiўся з суседняга аддзела.
Шуры-муры круцяць. Ну i няхай сабе. Гэта iх iнтэрас. Усе на турбазе парамi.
Адзiн я лiшнiм аказаўся. Напэўна, таму, што характар такi, не вельмi каб. А
можа, што няўдачлiвы. Вось i сёння спазнiўся на прычал. Лодкi ўсе разабралi, i
мне не было больш чаго рабiць, як тупаць пасля снедання да драўлянага домiка
душыць падушку. Павалiўся на рыпучы металiчны ложак дапатопнай канструкцыi.
Звёў павекi, але сон не iшоў. Паспрабуйце заснуць, калi ледзь не над вухам
дзень пры днi адны i тыя ж песнi равуць. Нудота страшэнная.
Пакруцiўшыся на панцырнай сетцы з гадзiну, я падняўся з цвёрдым намерам
альбо заткнуць на гэты раз звану "рот", альбо падацца ад гэтага кашмару куды
вочы глядзяць. Няхай лепш з мяне камары здзекуюцца. А камароў у гэтым годзе
тут безлiч. У, крывапiўцы!
Каменданта турбазы Канстанцiна Iванавiча Фiлiпоўскага дык i шукаць не
трэба было. У пастаўленага непадалёк ад кухнi мангала ён адчытваў памочнiцу
паварыхi Клаву. Мiнiяцюрнае стварэнне стаяла, апусцiўшы вочы перад загарэлым
ледзь не да чарнаты жывоцiкам Канстанцiна Iванавiча. Утаропiўшы поўныя слёз
вочы ў зямлю, Клава штосьцi малявала на вiльготным пяску кончыкам амаль
дзiцячага туфлiка. Я разумеў, што абыходжуся не па-джэнтльменску, але iдыёцкая
музыка так мяне злавала, што я не стрымаўся. Пагрэбаваўшы правiламi прыстойных
паводзiн, я падышоў да Фiлiпоўскага i Клавы.
- Прабачце, што перапыняю вас, Канстанцiн Iванавiч, - сказаў я.
Ён, схамянуўшыся, неяк адразу падцягнуў свой жывоцiк, якi расплыўся паверх
рэменя ад джынсавых штаноў.
- Так, так, слухаю вас, Мiкалай Мiкалаевiч. А ты, Клава, - Фiлiпоўскi
адразу ж перайшоў на мiрны лад, - iдзi, i каб... зразумела?
Клава, убачыўшы мяне, зачырванелася, потым кiўнула галавой i затэпала
сваiмi таненькiмi ножкамi ў бок кухнi.
- Цi нельга, Канстанцiн Iванавiч, каб гэты "звер" змоўк? - спытаўся я.
- Чаму нельга? Усё можна. Толькi iнструкцыя, Мiкалай Мiкалаевiч, не
дазваляе. У мяне распараджэнне наконт гэтага ёсць. Яго Кандрат Мiхайлавiч
падпiсаў.
- А калi я вельмi папрашу?
- Цяпер, - Фiлiпоўскi глянуў на гадзiннiк, - палова дванаццатай. Будзем
круцiць да паловы трэцяй. Там гадзiна на адпачынак. Няхай турысты паспяць. А
потым, прабачце, iзноў. Такое распараджэнне.
Я слухаў яго гаворку i лавiў сябе на тым, што менавiта такiмi катэгорыямi
думае i наш намеснiк дырэктара. Вось ужо выбраў сабе памочнiка!
Я нiчога не адказаў каменданту. Гэтага шасцiдзесяцiгадовага бюракрата, у
якога ёсць Папера, не пераканаеш, што калi трэба - i мыш задам поўзае. Таму
моўчкi прайшоў праз адчыненую брамку турбазы i на